Пастанова Савета Міністраў

от 17.09.2011

№ 1245

Стагоддзе М. Танка шырока адсвяткуюць у Беларусі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 сентября 2011 года №1245 Запампаваць Склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка Запампаваць ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка
Шырокае святкаванне стагоддзя паэта Максіма Танка плануецца ў Беларусі ў 2012 годзе. Пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння беларускага паэта, склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па іх правядзенні і крыніцы фінансавання.

На працягу 2012 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры запланавана правядзенне экспазіцый і выстаў, прысвечаных стагоддзю са дня нараджэння Максіма Танка. Міністэрству інфармацыі даручана выданне і прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра Максіма Танка ў серыі "Жыццё вядомых людзей Беларусі". Запланавана таксама правядзенне тэматычных канцэртных праграм і рэспубліканскага паэтычнага конкурсу.

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 4 (17) верасня 1912 года ў сяле Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Народны паэт БССР (1968), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), перакладчык, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1978, за кнігу "Нарачанскія сосны"), Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, за зборнік "Каб ведалі"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, за зборнік "Мой хлеб надзённы"). Памёр у 1995 годзе.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь