Пастанова Савета Міністраў

от 20.09.2011

№ 1262

Пералік арганізацый, вызваленых ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак, зацверджаны ў Беларусі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 сентября 2011 года №1262 Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ организаций, освобождаемых по итогам 2011, 2012, 2013 годов от уплаты в бюджет суммы превышения налога на прибыль Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ реализующих инвестиционные проекты юридических лиц, которым в соответствии с решениями Совета Министров Республики Беларусь с 1 января 2011 г. возмещаются проценты за пользование банковскими кредитами
Урад Беларусі зацвердзіў пералік арганізацый, вызваленых па выніках 2011-2013 гадоў ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна ад 20 верасня 2011 года нумар 1262.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 231 "Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей" пастановай Саўміна зацверджаны пералік арганізацый, вызваленых па выніках 2011, 2012 і 2013 гадоў ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак, а таксама пералік юрыдычных асоб, што рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, якім у адпаведнасці з рашэннямі ўрада з 1 студзеня 2011 года кампенсуюцца працэнты за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

У пералік вызваленых ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак увайшлі 26 арганізацый, у тым ліку Беларускі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Мінскі маторны завод, Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў, Аршанскі льнокамбінат, Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "НВА "Цэнтр", ААТ "Амкадор", "Бабруйсксельмаш", "Лідсельмаш" і іншыя.

У спіс юрыдычных асоб, што рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, якім у адпаведнасці з рашэннямі ўрада з 1 студзеня 2011 года кампенсуюцца працэнты за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, уключана 15 прадпрыемстваў. Сярод іх – Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Магілёўскі металургічны завод, Асіповіцкі малочны камбінат, Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінск Крышталь", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" і іншыя.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць кантроль за выкананнем арганізацыямі і юрыдычнымі асобамі, уключанымі ў пералікі, бізнес-планаў развіцця і бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, а таксама штогадовае прадастаўленне да 25 лютага ў Міністэрства эканомікі справаздач аб іх выкананні.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь