Пастанова Савета Міністраў

от 27.09.2011

№ 1294

Парадак утылізацыі кінутых аўтамабіляў вызначаны ў Беларусі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 сентября 2011 года №1294 Запампаваць ПОЛОЖЕНИЕ о порядке утилизации неэксплуатируемых транспортных средств, признанных бесхозяйными и переданных в собственность административно-территориальных единиц
Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку ўтылізацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў, прызнаных безгаспадарнымі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна ад 27 верасня 2011 года нумар 1294.

Згодна з пастановай, утылізацыя неэксплуатуемых транспартных сродкаў ажыццяўляецца падпарадкаванымі Міністэрству прамысловасці спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць адпаведны дазвол на дзейнасць па збору (закупцы) лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Здача на ўтылізацыю кінутых аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з прадастаўленнем у спецыялізаваныя арганізацыі копіі рашэння суда аб прызнанні неэксплуатуемых транспартных сродкаў безгаспадарнымі і перадачы іх ва ўласнасць адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Спецыялізаваныя арганізацыі арганізуюць прыём на ўтылізацыю неэксплуатуемых транспартных сродкаў у якасці лому чорных і каляровых металаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 2026-2010 "Металы чорныя другасныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы", ДАСТ 1639-78 "Лом i адходы каляровых металаў і сплаваў. Агульныя тэхнічныя ўмовы" з улікам фактычнай засмечанасці неметалічнымі складальнікамі.

Разлікі за металалом, здадзены ў складзе неэксплуатуемых транспартных сродкаў, ажыццяўляюцца згодна з прэйскурантам цэн у адпаведнасці з дагаворамі паміж спецыялізаванымі арганізацыямі і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Спецыялізаваныя арганізацыі павінны весці адасоблены ўлік металалому, які паступіў у складзе неэксплуатуемых транспартных сродкаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 9 жніўня 2011 года нумар 348 "Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх далейшай утылізацыі".​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь