Пастанова Савета Міністраў

от 04.10.2011

№ 1323

Электронныя білеты для паездак у аўтобусах будуць прымяняцца ў Беларусі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 октября 2011 года №1323
Электронныя білеты для паездак у аўтобусах будуць прымяняцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1323 ад 4 кастрычніка 2011 года.

Пастанова ўносіць дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Цяпер пры выкананні аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах можа прымяняцца электронны білет. У ім будзе інфармацыя аб аўтамабільнай перавозцы пасажыра ў электронна-лічбавай форме. Рэалізуюцца электронныя білеты праз інфармацыйныя сеткі, якія даюць магчымасць забяспечыць непасрэдны доступ да базы даных раскладаў руху аўтобусаў па маршрутах, наяўнасці свабодных месц і іншай інфармацыі аб умовах аўтамабільнай перавозкі ў рэгулярных зносінах.

Пры афармленні электроннага білета яму аўтаматычна прысвойваецца нумар, па якому ўлічваецца выкарыстанне гэтага электроннага білета. У электронным білеце называецца прозвішча і ўласнае імя пасажыра. Пры афармленні электроннага білета пасажыру па яго патрабаванню павінен быць выдадзены білет на папяровым носьбіце.

Пастановай №1323 устаноўлена, што аўтобусы для перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах, паводле прапановы заказчыка перавозак, могуць быць дадаткова аснашчаны апаратурай спадарожнікавай навігацыі.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь