Пастанова Савета Міністраў

от 21.10.2011

№ 1409

Экспарт будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг Беларусі ў 2015 годзе дасягне $1 млрд.

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 октября 2011 года №1409 Запампаваць Задания по экспорту строительных, инженерных и архитектурных услуг на 2012 – 2015 годы
Экспарт будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг Беларусі ў 2015 годзе павінен дасягнуць $1 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1409 ад 21 кастрычніка 2011 года.

Згодна з дакументам міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, энергетыкі, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму вызначаны заданні па экспарту будаўнічых, інжынерных і архітэктурных паслуг на 2012-2015 гады. Згодна з гэтым заданнем аб'ёмы экспарту паслуг у 2012 годзе павінны дасягнуць $512,150 млн., у 2013 годзе – $766,7 млн. У 2014 годзе экспарт павінен складаць $940 млн., а ў 2015 годзе ўзрасці да $1 млрд.

Мінбудархітэктуры з іншымі выканаўцамі і з удзелам Нацыянальнага статыстычнага камітэта абавязана ажыццяўляць штомесячны маніторынг выканання заданняў і штоквартальна прадстаўляць у Савет Міністраў інфармацыю аб ходзе іх выканання.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь