Пастанова Савета Міністраў

от 17.10.2011

№ 1394

Забяспечваць электраэнергіяй беларусаў з 2012 года зможа любая юрыдычная асоба

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 октября 2011 года №1394 Запампаваць ПРАВИЛА электроснабжения
Любая юрыдычная асоба, незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы і формы ўласнасці, з 2012 года зможа выступаць у ролі энергазабеспячальнай арганізацыі ў Беларусі. Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй правіл электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў нумар 1394 ад 17 кастрычніка 2011 года.

Папярэднія правілы электразабеспячэння былі зацверджаны ў 1996 годзе. Новыя правілы распаўсюджваюцца на ўсе суб'екты гаспадарання Беларусі ў пытаннях узаемаадносін па забеспячэнню электраэнергіяй. У іх дакладна і пакрокава вызначаны алгарытм дзеянняў спажыўца электрычнай энергіі, які хоча стаць абанентам энергазабеспячальнай арганізацыі, з моманту падачы заявы і да моманту заключэння дагавора электразабеспячэння.

Пад словам "спажывец" падразумяваецца юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, што выкарыстоўвае электрычную энергію. Абанентам з'яўляецца спажывец электрычнай энергіі, электраўстаноўкі якога непасрэдна далучаны да электрычных сетак энергазабеспячальнай арганізацыі, які заключыў з энергазабеспячальнай арганізацыяй дагавор электразабеспячэння. Абанент выступае ў ролі энергазабеспячальнай арганізацыі для субабанента – спажыўца, электраўстаноўкі якога непасрэдна далучаны да электрычных сетак абанента, які мае з ім дагавор электразабеспячэння.

Такім чынам, згодна з новымі правіламі, якія пачнуць дзейнічаць у 2012 годзе, энергазабеспячальнай арганізацыяй у Беларусі зможа быць любая юрыдычная асоба незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы і формы ўласнасці, якая ажыццяўляе продаж спажыўцам выпрацаванай або набытай электрычнай энергіі і мае ва ўласнасці, гаспадарчым веданні або аператыўным кіраванні электрычныя сеткі, па якіх можна перадаваць электраэнергію спажыўцу, або крыніцу электрычнай энергіі.

Такім чынам доступ на беларускі рынак энергазабеспячэння з 2012 года атрымаюць уладальнікі установак па выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі, будаўніцтва якіх цяпер актыўна ідзе ў Беларусі згодна з нацыянальнай праграмай развіцця мясцовых і аднаўляльных энергакрыніц.

Правілы дакладна вызначаюць узаемаадносіны энергазабеспячальных арганізацый, абанентаў энергазабеспячальных арганізацый і субабанентаў, што дазволіць ім прасцей супрацоўнічаць. Акрамя таго, правілы вызначаюць меры адказнасці энергазабеспячальных арганізацый і іх абанентаў за выкананне ўмоў дагавора энергазабеспячэння.

Таксама новыя правілы заканадаўча ўрэгулююць пытанні адказнасці за захаванасць лічыльнікаў электрычнай энергіі. На сёння ёсць рознагалоссі паміж дзеючымі правіламі электразабеспячэння і Жыллёвым кодэксам. У новых правілах дакладна прапісана, хто нясе адказнасць за захаванасць устаноўленых лічыльнікаў электраэнергіі. Калі яны знаходзяцца ўнутры кватэры – адказнасць ляжыць на пражываючым там грамадзяніне, за межамі кватэры – на арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю інжынерных камунікацый жылога дома.

Акрамя таго, заканадаўча замацавана права калектываў індывідуальных забудоўшчыкаў, жыллёва-будаўнічых кааператываў, таварыстваў уласнікаў жылля ажыццяўляць плату за спажытую шматкватэрнымі дамамі электраэнергію па агульнаму групавому прыбору ўліку электрычнай энергіі.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь