Пастанова Савета Міністраў

от 24.10.2011

№ 1420

Устаноўлены новыя памеры платы за студэнцкія інтэрнаты ў залежнасці ад ступені камфортнасці

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 октября 2011 года №1420
Устаноўлены новыя памеры платы за інтэрнаты навучальных устаноў Беларусі, якія непасрэдна залежаць ад ступені іх камфортнасці. Гэта прадугледжана пастановай нумар 1420 "Аб унясенні змянення і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 1999 г. нумар 1437" ад 24 кастрычніка 2011 года.

Памер платы за карыстанне інтэрнатам цяпер будзе залежаць ад камфортнасці і ўмоў пражывання студэнтаў і навучэнцаў. Для гэтага ўсе інтэрнаты падзелены на тры катэгорыі. Самым дарагім стане пражыванне ў інтэрнаце 1-й катэгорыі. Да іх адносяцца будынкі новай забудовы, дзе будынак падзелены на блокі, у якіх ёсць пакоі, санвузел і кухня. Інтэрнат 2-й катэгорыі будзе каштаваць танней, таму што кухня агульнага карыстання знаходзіцца на паверсе, а ў блоку ёсць толькі пакоі і санвузел. У інтэрнатах 3-й катэгорыі кухні, санвузлы, душавыя памяшканні – агульнага карыстання.

Для студэнтаў ВНУ і факультэтаў даўніверсітэцкай падрыхтоўкі плата за пражыванне ў інтэрнатах будзе дыферэнцаванай. Яны будуць плаціць 3 базавыя велічыні (або Br105 тыс.) за інтэрнат 1-й катэгорыі, 2 БВ – за інтэрнат 2-й катэгорыі і 1 БВ – за інтэрнат 3-й катэгорыі.

Для іншых катэгорый навучэнцаў устаноўлены другія платы за інтэрнаты. Згодна з пастановай, пражываючыя ва ўсіх катэгорыях інтэрнатаў навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, будуць плаціць 0,25 базавай велічыні, навучэнцы ПТВ – 0,4 базавай велічыні, навучэнцы ССНУ – 0,7 базавай велічыні.

У 2010/2011 навучальным годзе ў дзяржаўных установах адукацыі мелі патрэбу ў месцах у інтэрнаце каля 196 тыс. чалавек, з іх пражывалі ў інтэрнаце каля 151 тыс. чалавек. Забяспечанасць месцамі ў інтэрнаце ў ВНУ склала 68,2 працэнта, адпаведна ў ССНУ – 84,4 працэнта, у ПТВ – 96,5 працэнта. Цяпер памер платы за карыстанне інтэрнатам складае ад Br8 тыс. 750 для ПТВ да Br15 тыс. 750 для студэнтаў ВНУ. Такі памер платы за карыстанне інтэрнатам не пакрывае расходы бюджэту па ўтрыманню інтэрнатаў дзяржаўных устаноў адукацыі. Прынятая пастанова павялічыць памер платы за карыстанне інтэрнатам для тых, хто навучаецца ў ПТВ, – да Br14 тыс., для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў – да Br24 тыс. 500, для ВНУ – ад Br35 тыс. да Br105 тыс. у залежнасці ад катэгорыі інтэрната.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь