Пастанова Савета Міністраў

от 28.10.2011

№ 1450

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 лістапада павышаны на 29,9 працэнта да Br574 тыс. 790

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 октября 2011 года №1450 Запампаваць Бюджет прожиточного минимума в среднем на душу населения и по основным социально-демографическим группам в ценах сентября 2011 г. в расчете на один месяц
У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму. Пастановай Савета Міністраў нумар 1450 ад 28 кастрычніка бягучага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня бягучага года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў – з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складае Br574 тыс. 790. Новы БПМ павысіўся на 29,9 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка (Br442 тыс. 360).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br621 тыс. 830, для пенсіянераў – Br463 тыс. 570, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br451 тыс. 400, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br564 тыс. 540, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br619 тыс. 600, для дзяцей-студэнтаў – Br541 тыс. 730.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 29,9 працэнта, адпаведна з лістапада на 29,9 працэнта ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах верасня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання – 58,4 працэнта, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі – 9 працэнтаў, прадметы гардэробу – 17,1 працэнта, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння – 4,5 працэнта, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы – 2,3 працэнта, бытавыя і транспартныя паслугі – 4,6 працэнта, узносы і плацяжы – 4,1 працэнта.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь", БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ – гэта вартасная велічыня мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь