Пастанова Савета Міністраў

от 31.10.2011

№ 1459

Электрычная і цеплавая энергія для насельніцтва даражэе з 1 лістапада

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 октября 2011 года №1459 Запампаваць Тарифы на электрическую энергию
Электрычная і цеплавая энергія для насельніцтва Беларусі з 1 лістапада даражэе на 7 працэнтаў і 9 працэнтаў адпаведна. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1459 ад 31 кастрычніка 2011 года.

Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны на 9 працэнтаў – з Br49 333,8 за 1 Гкал да Br53 773. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7 працэнтаў.

Пастанова ўносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 138 ад 7 лютага 2011 года "Аб устанаўленні для насельніцтва тарыфаў на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў, цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і некаторых мерах па ўпарадкаванню разлікаў за гэтыя паслугі".​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь