Пастанова Савета Міністраў

от 28.10.2011

№ 1446

У Беларусі афіцыйна створаны Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 октября 2011 года №1446 Запампаваць ПОЛОЖЕНИЕ о Министерстве здравоохранения Республики Беларусь Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ хозяйственных обществ, акции которых принадлежат Республике Беларусь и переданы в управление Министерству здравоохранения Запампаваць ПОЛОЖЕНИЕ о Департаменте фармацевтической промышленности Министерства здравоохранения Республики Беларусь Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ государственных организаций, подчиненных Министерству здравоохранения Республики Беларусь Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ утративших силу постановлений Совета Министров Республики Беларусь
У Беларусі афіцыйна створаны Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1446 ад 28 кастрычніка 2011 года, якой зацверджана палажэнне аб дэпартаменце.

У лік прыярытэтных задач новага дэпартамента будзе ўваходзіць прыцягненне інвестыцый для развіцця айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці, забеспячэнне якасці фармпрадукцыі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, экспартнага патэнцыялу. На дэпартамент ускладзены функцыі па абароне эканамічных інтарэсаў айчынных выстворцаў лякарстваў на знешнім і ўнутраным рынках, правядзенне фінансава-крэдытнай і цэнавай палітыкі ў сферы вытворчасці фармпрадукцыі, размяшчэнню заказаў на пастаўку лякарстваў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у вытворцаў усіх форм уласнасці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня нумар 360 ліквідуецца Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі і ствараецца ў Міністэрстве аховы здароўя Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці з правамі юрыдычнай асобы. У ходзе праводзімай рэарганізацыі ў падпапаркаванне Міністэрства аховы здароўя перададзены РУП "Белмедпрэпараты" і ВРУП "Мінскінтэркапс", РУП "МБІ" і "Лотіос", таксама ў кіраванне міністэрства перададзены дзяржаўныя пакеты акцый ААТ "БелВітуніфарм", "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", "Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў", "Экзон" і СААТ "Ферэйн".

Акрамя таго, пастановай Саўміна нумар 1446 прадугледжана ўключыць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам" РУВП "Экзон-Глюкоза" і РУП "Камбінат па вытворчасці медыцынскай і спіртазмяшчальнай прадукцыі "Этанол". Таксама ў кіраванне "Белдзяржхарчпрама" пераходзіць дзяржаўны пакет акцый ААТ "Энзім".

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лістапада 2011 года.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь