Пастанова Савета Міністраў

от 28.10.2011

№ 1451

Упершыню ў Беларусі ўведзена кампенсацыя расходаў па найму жылля для іншагародніх навучэнцаў і студэнтаў

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 октября 2011 года №1451 Запампаваць ПОЛОЖЕНИЕ о порядке возмещения расходов по найму жилья иногородним учащимся и студентам
Іншагароднія навучэнцы і студэнты, якія атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, змогуць прэтэндаваць на штомесячную кампенсацыю расходаў па найму жылля, калі іх не забяспечылі месцам у інтэрнаце. У Мінску памер штомесячнай кампенсацыі складзе 3 базавыя велічыні (цяпер адна базавая велічыня роўная Br35 тыс.), у іншых населеных пунктах – 2 БВ. Адпаведную норму змяшчае пастанова Савета Міністраў Беларусі нумар 1451 ад 28 кастрычніка 2011 года.

Гэтай пастановай зацверджана таксама палажэнне аб парадку кампенсацыі расходаў па найму жылля. Права на такую кампенсацыю маюць іншагароднія навучэнцы і студэнты, якія стаяць на ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць месца ў інтэрнаце. Пры ўмове, што сярэднедушавы даход іх сям'і не перасягае 200 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Беларусі за два апошнія кварталы.

Сярэднедушавы даход сям'і вылічваецца за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту па кампенсацыю расходаў па найму жылля. Для гэтага сукупны даход усіх членаў сям'і за разліковы перыяд дзеліцца на колькасць месяцаў у гэтым перыядзе і на колькасць членаў сям'і. Для навучэнца, які не знаходзіцца ў шлюбе, у складзе сям'і ўлічваюцца маці і бацька, дзеці, што знаходзяцца на іх утрыманні, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі. Для тых, хто знаходзіцца ў шлюбе, у складзе сям'і ўлічваюць жонку ці мужа, дзяцей, якія знаходзяцца на іх утрыманні, а таксама інвалідаў з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі. Калі навучэнец на знаходзіцца ў шлюбе і мае дзяцей, у складзе сям'і ўлічваюць дзяцей, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні, а таксама інвалідаў з дзяцінства І і ІІ групы, якія атрымліваюць сацыяльныя пенсіі.

Рашэнне аб кампенсацыі расходаў па найму жылля прымае пастаянна дзеючая камісія ва ўстанове адукацыі. Неабходна падаць у камісію заяву аб кампенсацыі расходаў, да якой прыкладаюцца дакументы аб атрыманых даходах кожнага члена сям'і за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту. Спатрэбіцца таксама копія дагавора найму або паднайму жылога памяшкання, засведчаная подпісам кіраўніка і пячаццю ўстановы адукацыі. Акрамя таго, у пакет дакументаў уваходзіць даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і з арганізацыі, што эксплуатуе жыллёвы фонд, або з сельскага, пасялковага Савета дэпутатаў. Калі члены сям'і студэнта не зарэгістраваны па месцы яго жыхарства, то патрэбную даведку запытвае ўстанова адукацыі, дакумент можа прадаставіць і сам навучэнец – па жаданню.

Пералічаныя дакументы падаюцца ў камісію адзін раз у год разам з заявай. Рашэнне аб кампенсацыі расходаў па найму жылля прымаецца на працягу 5 рабочых дзён пасля атрымання апошняга з неабходных дакументаў.

Кампенсацыя расходаў па найму жылля ажыццяўляецца з 1 верасня па 30 чэрвеня, але не раней за дату заключэння дагавора, у тэрміны і ў парадку, устаноўленыя ва ўстанове адукацыі для выплаты стыпендыі. Асобам, выселеным з інтэрната за парушэнне правіл пражывання, кампенсацыя расходаў па найму жылля не праводзіцца.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 1451 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь