Пастанова Савета Міністраў

от 28.10.2011

№ 1454

У Комплексную праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады ўнесены карэкціроўкі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 октября 2011 года №1454 Запампаваць Мероприятия подпрограммы ”Развитие стационарных учреждений социального обслуживания“
Змяненні і дапаўненні ўнесены ў Комплексную праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2011 года нумар 1454, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Праект пастановы "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 года нумар 1126" падрыхтаваны на падставе прапаноў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Большасць прапаноў датычылася карэкціроўкі падпраграмы "Развіццё стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання" – фінансавання, колькасці аб'ектаў і тэрмінаў выканання мерапрыемстваў.

Урадам была пастаўлена задача да 2013 года ліквідаваць чарговасць на пасяленне ў дамы-інтэрнаты Брэсцкай, Віцебскай абласцей і Мінска, а таксама па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў. У сувязі з гэтым у 2012-м і наступных гадах на рэалізацыю мерапрыемстваў падпраграмы дадаткова будзе накіравана больш як Br132 млрд. Адкарэкціраваны і план па стварэнню месц у стацыянарных установах сацабслугоўвання.

На 2012-2015 гады падпраграма дапоўнена дзевяццю аб'ектамі. Гэта рэканструкцыя і будаўніцтва аб'ектаў у сямі дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На прадаўжэнне будаўнічых работ у дзіцячых дамах-інтэрнатах Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прадугледжваецца накіраваць Br60 млрд. 658,4 млн. Акрамя таго, запланавана завяршэнне работ на аб'екце "Рэканструкцыя з капітальным рамонтам санаторыя-прафілакторыя ДУ "Брэсцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" (в.Ваўкі), будаўніцтва якога было пачата ў рамках Праграмы развіцця і аптымізацыі сеткі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання да 2011 года (на гэтыя мэты Брэсцкі аблвыканкам у 2007-2010 гадах накіраваў Br8 млрд. 392,4 млн.). Гэта дасць магчымасць увесці аб'ект у эксплуатацыю і палепшыць умовы пражывання ў названай установе, падкрэсліла Марыя Гарбацэвіч. Таксама ў падпраграму ўключана рэканструкцыя сталовай Якаўлевіцкага спецыяльнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Віцебскай вобласці (за сродкі мясцовага бюджэту).

Пастановай Саўміна прадугледжана дадатковае фінансаванне і прадаўжэнне тэрмінаў выканання некаторых мерапрыемстваў падпраграмы – для прадаўжэння і завяршэння работ на аб'ектах па рэканструкцыі, капітальнаму і бягучаму рамонту. З улікам цяперашніх эканамічных умоў запланавана змяншэнне аб'ёмаў фінансавання ў 2011 годзе на суму Br17 млрд. 281 млн. і павелічэнне ў наступныя гады на Br149 млрд. 828,5 млн.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь