Пастанова Савета Міністраў

от 08.11.2011

№ 1496

У Беларусі зацверджаны парадак і ўмовы вяртання дольшчыку грашовых сродкаў пры скасаванні дагавора

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 ноября 2011 года №1496
Урад Беларусі зацвердзіў парадак і ўмовы вяртання грашовых сродкаў дольшчыку пры скасаванні дагавора долевага будаўніцтва з цаной аб'екта ў замежнай валюце, а таксама вызначэння ўступнага ўзносу новага інвестара. Адпаведная пастанова нумар 1496 ад 8 лістапада бягучага года прынята Саветам Міністраў.

Дакументам устаноўлена, што ў выпадку скасавання дагавора долевага будаўніцтва ўпаўнаважаны орган (агульны сход членаў арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў) прымае рашэнне аб вяртанні ўнесеных інвестарам грашовых сродкаў па прыналежнасці і ажыццяўляе іх вяртанне. Сродкі, унесеныя на спецыяльны, бягучы рахунак забудоўшчыка, вяртаюцца дольшчыку ў беларускіх рублях у суме, эквівалентнай вызначанай суме ў замежнай валюце.

Агульная сума грашовых сродкаў, што падлягаюць вяртанню, вызначаецца па афіцыйнаму курсу беларускага рубля да замежнай валюты, устаноўленаму Нацыянальным банкам на дзень вяртання, калi iншы курс або іншая дата яго вызначэння не ўстаноўлены заканадаўствам або пагадненнем бакоў. Унесеныя грошы, за выключэннем уласных сродкаў дольшчыка, дзеляцца на часткі па крыніцах фінансавання, ва ўстаноўленых выпадках індэксуюцца і накіроўваюцца па прыналежнасці. Уласныя сродкі інвестара не індэксуюцца і вяртаюцца яму пасля вяртання грошай па іншых крыніцах фінансавання.

Сума вяртаемых уласных сродкаў інвестара вызначаецца як рознасць паміж агульнай сумай падлягаючых вяртанню грашовых сродкаў і сумай грашовых сродкаў, разлічаных, у тым ліку ва ўстаноўленых выпадках праіндэксаваных, за выключэннем уласных сродкаў інвестара. Калі сума падлягаючых вяртанню, у тым ліку з улікам індэксацыі, грашовых сродкаў па ўсіх крыніцах фінансавання, за выключэннем уласных сродкаў інвестара, перавышае агульную суму вяртання, то вяртанне грошай па крыніцах фінансавання, за выключэннем уласных сродкаў інвестара, у частцы такога перавышэння таксама ажыццяўляецца забудоўшчыкам.

Разлік падлягаючых вяртанню ўзносаў удзельніка долевага будаўніцтва зацвярджаецца ўпаўнаважаным органам на працягу 7 дзён пасля падпісання акта аб скасаванні дагавора (адмовы ад выканання дагавора ў аднабаковым парадку). А само вяртанне грашовых сродкаў у поўным аб'ёме ажыццяўляецца ў месячны тэрмін пасля прыняцця іншага інвестара ў склад удзельнікаў долевага будаўніцтва, але не пазней за 6 месяцаў з дня падпісання акта аб скасаванні дагавора.

Узнос новага дольшчыка, які ўступае ў будаўніцтва замест выбыўшага, не залежыць ад памеру ўзносу, што выплачваўся папярэднім інвестарам. Узнос новага ўдзельніка долевага будаўніцтва ўносіцца ў беларускіх рублях. Яго памер вызначаецца па пагадненню бакоў (забудоўшчыка і новага інвестара) зыходзячы з устаноўленай забудоўшчыкам на дзень заключэння дагавора вартасці 1 кв.м агульнай плошчы будуемага памяшкання ў беларускіх рублях або названага кошту ў замежнай валюце і афіцыйнага курсу беларускага рубля да адпаведнай валюты, устаноўленага Нацыянальным банкам на дзень плацяжу, калi iншы курс ці іншая дата яго вызначэння не ўстаноўлены заканадаўствам або пагадненнем бакоў.

Названая пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і не распаўсюджвае сваё дзеянне на дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, заключаныя да 26 кастрычніка 2011 года.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь