У Беларусі зацверджаны паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2012 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове № 1779 ад 30 снежня 2011 года.
Дакументам зацвярджаюцца прыкладзеныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2012 год; паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі на 2012 год; паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па відах эканамічнай дзейнасці; аб'ёмы прыцягнення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) па формах уласнасці; пералік і аб'ёмы вытворчасці імпартазамяшчальных спажывецкіх тавараў; аб'ёмы збору (нарыхтоўкі) адходаў паперы і кардону; аб'ёмы збору (нарыхтоўкі) адходаў шкла; аб'ёмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог.
Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на намеснікаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.