Пастанова Савета Міністраў

от 30.12.2011

№ 1781

Адзіны парадак ўліку грамадзян на атрыманне зямельных участкаў пад жыллё ўводзіцца ў Беларусі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2011 года №1781 Запампаваць ПОЛОЖЕНИЕ о едином порядке учета граждан, желающих получить земельные участки для строительства и обслуживания одноквартирных, блокированных жилых домов
У Беларусі ўводзіцца адзіны парадак уліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года нумар 1781.

Гэтай пастановай зацверджана палажэнне аб адзіным парадку ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. Да 1 сакавіка 2012 года аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінны сфарміраваць адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва дамоў. Прычым гэта будзе зроблена з улікам раней сфарміраваных чэргаў і спісаў такіх грамадзян. Грамадзяне, якія знаходзяцца ў наступнай чарзе (спісе), уключаюцца ў адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, пасля грамадзян, якія знаходзяцца ў папярэдняй чарзе (спісе).

Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання мясцовымі органамі ўлады спісу чарговасці прадастаўлення зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў. Пры выдзяленні зямельных участкаў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, іншых, вызначаных выканкамамі гарадах, улічваюцца інтарэсы дзяржавы, мясцовыя ўмовы і эканамічная эфектыўнасць. Там ўчасткі прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў або без іх правядзення толькі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У тыя спісы не ўключаюцца грамадзяне шэрагу катэгорый, у тым ліку якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У спіс, што фарміруецца ў Мінску, уключаюцца шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэты спіс фарміруецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на падставе інфармацыі, якая прадастаўляецца адміністрацыямі раёнаў сталіцы.

Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт, а ў Мінску – у адміністрацыю раёна па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу.

Спісы і інфармацыя аб умовах ўключэння ў іх грамадзян размяшчаюцца мясцовымі выканкамамі ў даступных для азнаямлення месцах на інфармацыйных стэндах, афіцыйных сайтах, а таксама могуць даводзіцца да насельніцтва іншымі даступнымі спосабамі, у тым ліку праз СМІ.

Фарміруецца таксама пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў. Такія ўчасткі прапануюцца грамадзянам, якія жадаюць іх атрымаць. Але тут будзе таксама ўлічвацца дата і час ўключэння грамадзяніна ў спіс.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2012 года. Яна прынята ў адпаведнасці з указам ад 23 верасня 2011 года нумар 431 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносін у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў".​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь