Пастанова Савета Міністраў

от 12.01.2012

№ 37

Перспектыўныя машыны для нарыхтоўкі і раздачы кармоў распрацуюць у Беларусі ў 2012 годзе

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2012 года №37 Запампаваць Объемы заготовки травяных кормов по прогрессивным технологиям в 2012 – 2015 годах Запампаваць Задание на организацию производства полимерных материалов сельскохозяйственного назначения в организациях концерна ”Белнефтехим“ в 2012 – 2015 годах Запампаваць Задание на организацию производства тканой из полимерных нитей сетки сельскохозяйственного назначения в организациях концерна ”Беллегпром“ в 2012 – 2015 годах Запампаваць Задание на изготовление перспективных машин для заготовки и раздачи кормов в 2012 – 2015 годах
Перспектыўныя машыны для нарыхтоўкі і раздачы кармоў распрацуюць у Беларусі ў 2012 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 37 ад 12 студзеня 2012 года.

У бягучым годзе павінна быць выраблена 178 пакавальнікаў рулонаў у палімерныя рукавы дыяметрам 1,5 м, 300 камбініраваных прэс-падборшчыкаў з адначасовай абмоткай рулонаў сеткай з палімерных нітак і пакаваннем ў стрэйч-плёнку. Усяго ж за 2012-2015 гады такіх пакавальнікаў рулонаў будзе выраблена 729 штук, а камбініраваных прэс-падборшчыкаў – 1250 штук. Акрамя таго, за 2013-2015 гады ў рэспубліцы будзе забяспечана вытворчасць 950 нарыхтоўчых комплексаў – прэс-падборшчыкаў падвышанай шчыльнасці прэсавання і абмотчык рулонаў з самазагрузкай і 612 машын для размоткі рулонаў з наступнай раздачай кармоў.

Забяспечыць распрацоўку, асваенне серыйнай вытворчасці перспектыўных машын для нарыхтоўкі і раздачы кармоў даручана Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналогіях сумесна з НАН Беларусі, Мінпрамам і Мінсельгасхарчам ў рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Механізаванне вытворчасці асноўных сельскагаспадарчых культур" на 2011-2015 гады.

Паводле пастановы канцэрны "Белнафтахім" і "Беллегпрам" арганізуюць у 2012 годзе вытворчасць палімерных матэрыялаў сельскагаспадарчага прызначэння. "Белнафтахім" павінен у бягучым годзе забяспечыць выпуск 6 тыс. 685 палімерных рукавоў дыяметрам 1,5 м і даўжынёй 60 м і 440 т стрэйч-плёнкі для індывідуальнай абмоткі рулонаў. Аб'ёмы вытворчасці палімерных рукавоў і стрэйч-плёнкі будуць паступова нарошчвацца на працягу 2012-2015 гадоў. Так, у 2015-м намечана атрымаць 27 тыс. 575 палімерных рукавоў з названымі характарыстыкамі і 1835 т стрэйч-плёнкі. Усяго ж па выніках 2012-2015 гадоў пад кіраўніцтвам канцэрна павінна быць выпушчана 67 тыс. 330 палімерных рукавоў і 4475 т стрэйч-плёнкі.

"Беллегпраму" у адпаведнасці з пастановай даручаецца забяспечыць выпуск тканай сеткі сельскагаспадарчага прызначэння з палімерных нітак. У 2012 годзе яе павінна быць выраблена ў арганізацыях канцэрна 6 тыс. 480 бабін памерам 1,2 м на 1800 м, у 2013-м – 12 тыс. 879 бабін, 2014-м – 20 тыс. 925 бабін, а ў 2015-м – 24 тыс. 606 бабін.

У бягучым годзе з пакаваннем ў палімерны рукаў дыяметрам 1,5 м будзе нарыхтавана 267 тыс. т збожжа, з індывідуальнай абмоткай рулонаў ў стрэйч-плёнку сельгаспрызначэння – 300 тыс. т. Усяго ж за 2012-2015 гады з выкарыстаннем гэтых прагрэсіўных тэхналогій будзе нарыхтавана 5742 тыс. т збожжа.

У мэтах укаранення ў сельгасарганізацыях краіны прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі травяных кармоў НАН Беларусі да 1 мая 2012 года даручана распрацаваць і прадставіць на зацвярджэнне ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання тэхнічны нарматыўны прававы акт з патрабаваннямі да працэсаў нарыхтоўкі і захоўвання кармоў у палімерных матэрыялах сельгаспрызначэння.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь