Пастанова Савета Міністраў

от 13.01.2012

№ 44

Урад Беларусі кампенсуе цэментным заводам частку працэнтаў па крэдытах

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 января 2012 года №44 Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ организаций, которым возмещается в 2012 году часть процентов за пользование банковскими кредитами Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ кредитов, выдаваемых открытым акционерным обществом ”Сберегательный банк ”Беларусбанк“, в погашении которых предоставляются гарантии Правительства Республики Беларусь
Урад Беларусі ў 2012 годзе кампенсуе арганізацыям цэментнай прамысловасці краіны частку працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі і прадаставіць ім гарантыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 44 ад 13 студзеня.

Згодна з дакументам, дзяржава кампенсуе ВРУП "Беларускі цэментны завод", ВРУП "Крычаўцэментнашыфер" і ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" частку працэнтаў за карыстанне крэдытамі і прадаставіць ім гарантыі. Кампенсацыя будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя расходы ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры. Такія меры прымаюцца для забеспячэння фінансавання і павышэння эфектыўнасці работ пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па будаўніцтву тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту і вуглепадрыхтоўчых аддзяленняў з пераводам дзеючых тэхналагічных ліній вытворчасці клінкеру з прыроднага газу на вугаль, інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх.

Умовай аказання гэтым арганізацыям дзяржпадтрымкі з'яўляецца выкананне імі ў 2012 годзе асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, даведзеных ва ўстаноўленым парадку.

Акрамя таго, дакументам прадугледжана прадастаўленне ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" гарантыі ўрада па крэдытах Беларускага цэментнага завода ў памеры $10 млн. і "Крычаўцэментнашыфера" – $45 млн., якія былі выдадзены прадпрыемствам для раэлізацыі інвестыцыйных праектаў па развіццю цэментнай прамысловасці краіны.

Персанальная адказнасць за выкананне арганізацыямі ў 2012 годзе асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і мэтавае выкарыстанне вызваленых сродкаў ускладаецца пастановай на кіраўнікоў цэментных арганізацый, а таксама на міністра архітэктуры і будаўніцтва і намесніка прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні будаўнічай галіны.

Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці трэба забяспечыць ва ўстаноўленым парадку павелічэнне долі Беларусі ў статутным фондзе ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" на суму кампенсацыі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў 2012 годзе.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця. Кантроль за яе выкананнем ускладзены на Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства фінансаў Беларусі.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь