Пастанова Савета Міністраў

от 23.03.2012

№ 258

Пашыраны паўнамоцтвы Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 марта 2012 года №258 Запампаваць СОСТАВ Национальной комиссии Беларуси по радиационной защите при Совете Министров Республики Беларусь
Пашыраны паўнамоцтвы Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 258 ад 23 сакавіка 2012 года.

Пастанова ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 561 ад 30 красавіка 2009 года.

Нацыянальная камісія Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў з'яўляецца міжгаліновым навукова-экспертным і рэкамендацыйна-кансультатыўным органам па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, радыяцыйнай абароны і радыяцыйнага кантролю.

Згодна з пастановай нумар 258 Нацыянальная камісія ў межах сваёй кампетэнцыі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі будзе ажыццяўляць падрыхтоўку рэкамендацый рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду Беларусі, дзяржаўным навуковым арганізацыям, у тым ліку па такому накіраванню дзейнасці, як "навуковае абгрунтаванне патрабаванняў па забеспячэнню радыяцыйнай абароны персаналу і насельніцтва пры эксплуатацыі атамнай электрастанцыі".

Згодна з пастановай нумар 258 Нацыянальная камісія цяпер будзе разглядаць праекты тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, якія накіроўваюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Дакумент таксама ўносіць змяненні ў склад Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь