Гарадскі пасёлак Астравец Гродзенскай вобласці аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2012 года нумар 268.
У адпаведнасці з артыкулам 9 Закона Беларусі ад 5 мая 1998 года "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў даць згоду Гродзенскаму абласному Савету дэпутатаў на аднясенне гарадскога пасёлка Астравец Гродзенскай вобласці да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.