Беларусь уводзіць у эканамічную і статыстычную практыку новую версію Агульнадзяржаўнага класіфікатара Беларусі АКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці". Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка 2012 года нумар 302.
Гэтай пастановай зацвярджаюцца мерапрыемствы па забеспячэнню пераходу да 1 студзеня 2016 года на новую версію Агульнадзяржаўнага класіфікатара відаў эканамічнай дзейнасці. У новай версіі класіфікатара значна павышана дэталізацыя груповак, павялічана колькасць катэгорый вышэйшага ўзроўню, прадугледжана з'яўленне новых канцэпцый і правіл прымянення. Выкарыстанне новай версіі забяспечыць супастаўнасць інфармацыі па відах эканамічнай дзейнасці на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Гэта будзе садзейнічаць укараненню міжнародных стандартаў у эканамічную і статыстычную практыку пры прагназаванні і правядзенні аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Цяпер дзейнічае класіфікатар АКРБ 005-2006, а ўкараняцца будзе новая версія АКРБ 005-2011.
Плануецца перагледзець і распрацаваць новыя нарматыўныя прававыя акты па забеспячэнню пераходу на АКРБ 005-2011. Таксама ў плане мерапрыемстваў – распрацоўка і зацвярджэнне новай версіі Агульнадзяржаўнага класіфікатара Беларусі АКРБ 007-2007 "Прамысловая і сельскагаспадарчая прадукцыя".