Пастанова Савета Міністраў

от 12.04.2012

№ 330

Больш як 60 высокарэнтабельных арганізацый Беларусі пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 апреля 2012 года №330 Запампаваць ПЕРЕЧЕНЬ высокорентабельных организаций, которые перечисляют в республиканский бюджет в государственный целевой бюджетный фонд национального развития часть прибыли (дохода) по результатам работы за 2011 год
Урад Беларусі зацвердзіў пералік з больш як 60 высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за 2011 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 красавіка 2012 года нумар 330.

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы будуць роўнымі долямі кожны месяц на працягу 2012 года пералічваць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку свайго прыбытку. У пералік увайшлі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", ААТ "Керамін", ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ААТ "Мазырсоль", ВГРУП "Мінск Крышталь", а таксама шэраг прадпрыемстваў машынабудавання, лёгкай, харчовай прамысловасці, арганізацый МУС, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства інфармацыі, Мінлясгаса, Міністэрства абароны, Міністэрства адукацыі, Мінсувязі, Мінтранса, Дзяржстандарта, камунальных прадпрыемстваў.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2005 года нумар 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад існуючых у рэспубліканскай і камунальнай уласнасці акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця".​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь