У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць у 2012 годзе каньяку і віскі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 388 ад 26 красавіка 2012 года.
Квота на вытворчасць каньяку павялічылася на 11,5 працэнта да 488 тыс.дал., на віскі – на 19,6 працэнта да 122 тыс.дал. Павелічэнне квот звязана з нарошчваннем аб'ёмаў імпартазамяшчальнай прадукцыі.
Гэты дакумент уносіць змяненні ў пастанову Саўміна нумар 1763 ад 29 снежня 2011 года, якой зацверджаны квоты на вытворчасць у 2012 годзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, дэзынфіцыруючых сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі.