Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях выставачнай і кірмашовай дзейнасці" ад 23 красавіка 2012 года нумар 384 удакладняе і дапаўняе дзеючы раней парадак арганізацыі выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў.
Новае "Палажэнне аб парадку арганізацыі выставак (кірмашоў) у Рэспубліцы Беларусь" дае азначэнні тэрмінаў і паняццяў, устанаўлівае парадак фарміравання календара замежных, міжнародных і рэспубліканскіх выставак (кірмашоў), якія арганізуюцца ў краіне, вызначае асноўныя правы і абавязкі арганізатараў і ўдзельнікаў. Прадугледжана перадача некаторых функцый Мінгандлю мясцовым органам улады ў частцы арганізацыі рэгіянальных выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў, што дасць магчымасць прыкметна скараціць дакументаабарот.
Адначасова зацверджана новае "Палажэнне аб парадку арганізацыі нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой". У ім дадзены азначэнні асноўных тэрмінаў і паняццяў, устаноўлены парадак фарміравання плана нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой і працэдура яго разгляду на Міжведамасным савеце па развіццю экспарту, рэгламентаваны асноўныя правы і абавязкі арганізатараў, выставачных аператараў і ўдзельнікаў. Пашыраны пералік тавараў, работ (паслуг), неабходных для якаснай падрыхтоўкі і правядзення нацыянальных выставак (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой, на якія Міністэрства гандлю можа выкарыстоўваць сродкі рэспубліканскага бюджэту. У прыватнасці, прадугледжана магчымасць аплаты арэнды выставачнага абсталявання, выдання друкаванай прадукцыі і г.д. Новы парадак дае магчымасць выкарыстоўваць грашовыя сродкі і з іншых крыніц (інавацыйныя фонды, спонсарскія сродкі і г.д.) для падтрымкі юрыдычных асоб, у тым ліку суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у частцы кампенсацыі пэўных расходаў па ўдзелу ў нацыянальных выстаўках (экспазіцыях) Рэспублікі Беларусь і міжнародных спецыялізаваных выстаўках (кірмашах) за мяжой.
Штогод у краіне праводзіцца больш за 100 выставак і кірмашоў, каля дзясятка нацыянальных выставачных мерапрыемстваў Рэспублікі Беларусь праходзіць у краінах блізкага і далёкага замежжа.