Пастанова Савета Міністраў

от 17.02.2017

№ 148

Аб змяненні складу Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 февраля 2017 года № 148 Запампаваць Состав Национального совета по гендерной политике при Совете Министров Республики Беларусь
Пастановай Урада ад 17 лютага 2017 г. № 148 унесены змены і дапаўненні  ў склад Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Склад удакладнены ў сувязі кадравымі зменамі, якія адбыліся ў дзяржаўных органах кіравання, Парламенце і Вярхоўным судзе. Упершыню ў яго ўключаны прадстаўнікі Мінэканомікі і МЗС.

Нацыянальны савет з'яўляецца пастаянна дзеючым органам па пытаннях дзяржаўнай палітыкі ў сферы гендэрнай роўнасці. Ён ажыццяўляе каардынацыю гендэрнай палітыкі, якая праводзіцца ў рэспубліцы, і выпрацоўку ўзгодненых дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне выканання палажэнняў Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і факультатыўнага пратаколу да яе.

Нацсавет фарміруецца з прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага суда, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, ці іх намеснікаў, работнікаў Апарату Савета Міністраў, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадстаўнікоў грамадскіх і міжнародных арганізацый, навукоўцаў, якія займаюцца пытаннямі гендэрнай роўнасці. Старшынёй Нацсавета з'яўляецца міністр працы і сацыяльнай абароны.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь