Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

от 16.10.2018

№ 309р

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках

Запампаваць Распоряжение Премьер-министра Республики Беларусь от 16.10.2018 г. № 309р
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 г. № 309р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, у тым ліку ў дачыненні да лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Міжведамаснай рабочай групе даручана да 1 снежня 2018 г. распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках.

Каардынацыя работы па выкананню распараджэння ўскладзена на Першага намесніка Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і Намесніка Прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнку.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь