Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 08.05.2018

    № 343

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2018 г. № 343 зацверджана Палажэнне аб парадку накіравання апавяшчэнняў аб вытворчасці будаўніча-мантажных работ (БМР).

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.04.2018

    № 325

    ​Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 25.04.2018

    № 112p

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 г. № 112р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2021 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Міжнароднай фізічнай алімпіяды. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 23.04.2018

    № 107p

    ​Рэспубліканскае свята "Апошні званок" для вучняў XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбудзецца 30 мая 2018 года на базе дзяржаўнай установы "Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-арэна ". Адпаведныя даручэнні дадзены Міністэрству адукацыі, Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкаму і замацаваны распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2018 года № 107р.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.04.2018

    № 285

    У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 кастрычніка 2018 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія. Гэта замацавана пастановай Урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 03.04.2018

    № 251

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2018 г. № 251 са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключаны рэспубліканскае гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белсат", адкрытае акцыянернае таварыства "Сцяг індустрыялізацыі" і адкрытае акцыянернае таварыства "Швейная фірма "Лона" .

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 03.04.2018

    № 250

    Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2018 г. № 250 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, падпісанае ў г.Астане 13 жніўня 2017 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 02.04.2018

    № 243

    Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 2 красавіка 2018 г. № 243.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.03.2018

    № 233

    Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь узгадніў Міністэрству абароны прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі грамадскаму аб'яднанню "Беларуская федэрацыя стралковага спорту" ў мэтах стварэння і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзення федэрацыяй спартыўных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх, у тым ліку падрыхтоўкі спартсменаў, згодна з заключаным паміж імі дамове аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 29 сакавіка 2018 г. № 233.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.03.2018

    № 194

    ​Гродзенскаму шклозаводу будзе аказана дзяржпадтрымка па выплаце працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 194 ад 13 сакавiка 2018 года.

6 7 8 9 10 11 12 13 14

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь