Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.03.2018

    № 182

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2018 года № 182  Марыніч Леанід Адамавіч  вызвалены ад пасады першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.02.2018

    № 162

    ​У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 ліпеня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мелане (Італьянская Рэспубліка). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 28 лютага 2018 г. № 162.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.02.2018

    № 134

    Намеснікамі старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Уладзімір Сізоў і Святлана Гурына.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.02.2018

    № 133

    Намеснікамі старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Уладзімір Сізоў і Святлана Гурына.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.02.2018

    № 116

    У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 30 верасня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Гданьску (Рэспубліка Польшча). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 12 лютага 2018 г. № 116.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.02.2018

    № 111

    Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2018 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2018 г. № 111.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 08.02.2018

    № 35p

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2018 г. № 35р створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб аптымізацыі функцыянавання сістэмы вытворчасці і рэалізацыі лекавых сродкаў, а таксама упарадкаванні пасрэдніцкай дзейнасці пры рэалізацыі тавараў на ўнутраным рынку. Яе ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.02.2018

    № 105

    Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў прыцягнуць у 2018 - 2023 гадах ільготны ўрадавы крэдыт Кітайскай Народнай Рэспублікі тэрмінам на 15 гадоў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016 - 2032 гады" (першы этап) у суме 1750 млн. кітайскіх юаняў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 7 лютага 2018 г. № 105.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 03.02.2018

    № 90

    Урад зацвердзіў памеры надбавак за сельгаспрадукцыю, што рэалізуецца у 2018 годзе. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2018 года "Аб выплатах у выглядзе субсідый на адзінку рэалізаванай і (або) накіраванай у апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчай прадукцыі".

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 31.01.2018

    № 25р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад  1 лютага 2018 г. № 25р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2019 годзе ў г.Мінску матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы паміж зборнай камандай Еўропы і камандай Злучаных Штатаў Амерыкі.

7 8 9 10 11 12 13 14 15

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь