Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.01.2018

    № 82

    Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 сакавіка 2018 г. аддзяленне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у г.Алматы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада Беларусі ад 30 студзеня 2018 г. № 82.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.01.2018

    № 56/1

    Ліміт аб'ёму эмісіі аблігацый адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» на 2018 год вызначаны ў суме 225 млн. рублёў.


  • Пастанова Савета Міністраў
    от 23.01.2018

    № 43

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2018 г. № 43 зацверджана методыка фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.01.2018

    № 41

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2018 г. № 41 устаноўлены заданні па зніжэнні арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі сістэмы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі выдаткаў на аказанне насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг на 2018 год.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.01.2018

    № 34

    Савет Міністраў пастановай ад 17 студзеня 2018 года № 34 узгадніў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" выдачу у 2018 годзе крэдытаў РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.01.2018

    № 33

    ААТ "Камволь" у 2018 годзе будзе аказана падтрымка ў выплаце працэнтаў па крэдытах, выдадзеных прадпрыемству ААТ "Ашчадны банк" Беларусбанк ". Гэта змешчана  ў  пастанове Савета Міністраў Беларусі ад 17 студзеня 2018 г. № 33.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.01.2018

    № 12

    ​Закрытае акцыянернае таварыства "Мазырлес" выключана са складу Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 г. № 12.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.01.2018

    № 11

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 Лёгкі Павел Мікалаевіч вызвалены ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі  і назначаны намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 08.01.2018

    № 8

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 г. № 8 зямельныя ўчасткі радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Буда-Кашалёўскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці агульнай плошчай 1534,01 га аднесены да радыяцыйна небяспечных земель абмежаванага гаспадарчага выкарыстання.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.01.2018

    № 6

    У Беларусі пройдзе рэспубліканскі агляд дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў і для дзяцей-інвалідаў на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванню, забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў, аховы працы работнікаў гэтых дамоў-інтэрнатаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 6 студзеня 2018 г. № 6.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь