Рашэнні Савета Міністраў
  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 18.12.2017

    № 436р

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2017 г. № 436р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў па пытаннях ажыццяўлення закупак тавараў і карэкціроўкі парадку цэнаўтварэння пры арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 14.12.2017

    № 957

    ​Урад Беларусі прадаставіць Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця гарантыю ў пагашэнні знешняй пазыкі, якая выдаецца ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у суме 60 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь", а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2017 г. № 957.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.12.2017

    № 954

    Савет Міністраў Беларусі ўстанавіў на 2018 год памеры кампенсацыі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў па зборы адходаў тавараў і адходаў упакоўкі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 снежня 2017 г. № 954.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 12.12.2017

    № 428р

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2017 года № 428р года створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2018 годзе ў г. Гомелi першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Старшынёй аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 08.12.2017

    № 423р

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2017 г. № 423р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення 14 - 18 мая 2018 г. у г.Мінску XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2018. Узначаліў аргкамітэт Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.12.2017

    № 942

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2017 г. № 942 педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з 1 снежня устаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 30%.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 05.12.2017

    № 922

    Пастановай Савета Міністраў  ад 5 снежня 2017 года № 922 створаны Нацыянальны  арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.11.2017

    № 879

    Аб нормах харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне навучэнцаў  ва ўстановах адукацыi

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 20.11.2017

    № 863

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2017 г. № 863 павышаны тарыфныя аклады (стаўкі) асобным катэгорыям работнікаў.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 15.11.2017

    № 396р

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15 лiстапада 2017 г. № 396р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў аб вызначэнні методыкі фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі. Яе кіраўніком наззначаны Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь