Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 10.11.2017

    № 841

    Урадам зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі і парадку падключэння да яе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2017 г. № 841.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 10.11.2017

    № 840

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2017 года № 840 зацверджана Пагадненне аб сумесным выкарыстанні эксперыментальнага комплексу на базе казахстанскага матэрыялазнаўчага такамака, падпісанае ў г.Казани 26 мая 2017 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.11.2017

    № 831

    ​Урад пашырыў пералік месцаў рэалізацыі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, выканання работ, аказання паслуг, у якіх вядзецца кніга заўваг і прапаноў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2017 г. № 831.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 23.10.2017

    № 797

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2017 г. № 797 унесены карэктывы ў Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанае пастановай Урада ад 29 красавіка 2010 г. № 645 "Аб некаторых пытаннях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый і прызнанні страціўшым сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2006 года № 192".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 03.10.2017

    № 744

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 кастрычнiка 2017 г. № 744 зацвержана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб стварэнні Сумеснага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, падпісанае ў г. Мiнску 16 жніўня 2017 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.09.2017

    № 726

    ​Рэспубліканскі банк тканін і клетак чалавека ГУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава" і рэспубліканскі генетычны банк бульбы РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву" абвешчаны навуковымі аб'ектамі, якія складаюць нацыянальны здабытак.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.09.2017

    № 723

    ​Беларусь з 1 кастрычніка павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2017 г. № 723.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.09.2017

    № 721

    ​Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі,  які быў падпісаны ў г. Мінску 11 лістапада 2016 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 28 верасня 2017 г. № 721.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.09.2017

    № 714

    ​У мэтах умацавання інстытута сям'і, павышэння ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі Урад даручыў забяспечыць правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года": першага (рэгіянальнага) этапа - абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам, другога этапу (фіналу) - Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2017 г. № 714.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.09.2017

    № 694

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2017 г  № 694 вызвалены:

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь