Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.04.2017

    № 260

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб стварэнні Кансультатыўнага савета па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 13 лістапада 1992 года, падпісаны ў г.Мінску 28 кастрычніка 2016 года. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 7 красавіка 2017 г. № 260.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.04.2017

    № 255

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2017 г. № 255 зацверджаны формы пенсійнага пасведчання і пенсіённага пасведчання асобы, якой ўстаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.04.2017

    № 251

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ўзгадніў адкрытаму акцыянернаму таварыству "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" выдачу ў 2017 годзе крэдытаў рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Нацыянальны аэрапорт Мінск" для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў Нацыянальным аэрапорце Мінск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння ў сумах, што не перавышаюць 60,114 млн. долараў ЗША і 55,95 млн. еўра, з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 7,05 працэнта гадавых. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 6 красавіка 2017 г. № 251.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 03.04.2017

    № 247

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2017 г. № 247 дапоўнены Пералік тавараў, закупкі якіх ажыццяўляюцца за кошт уласных сродкаў без прымянення конкурсаў, электронных аўкцыёнаў і іншых відаў канкурэнтных працэдур закупак, а таксама працэдуры закупкі з адной крыніцы.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 31.03.2017

    № 111р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2017 г. № 111р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, які праводзіцца ў г.Сочы (Расійская Федэрацыя) у 2017 годзе. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васілій Жарко.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 27.03.2017

    № 228

    ​За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, будзе выплачана ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" штомесяц 100% стаўкі па крэдытах, прадастаўленых ААТ "Камволь" для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі вытворчага корпуса з размяшчэннем высокапрадукцыйнага абсталявання па 6 млн. пагонных метраў камвольных тканін у год і будаўніцтвам аўтаномнай энергакрыніцы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2017 г. № 228.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2017

    № 221

    ​Урадам скарэктаваны парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 2017 г. № 221.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2017

    № 105р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2017 года № 105р створана рабочая група па ўдасканаленні сістэмы прагназавання патрэбнасці ў кадрах і фарміравання кантрольных і агульных лічбаў прыёму ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Яе ўзначалілі Міністр адукацыі Ігар Карпенка і Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 21.03.2017

    № 209

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2017 года № 209 унесены карэктывы ў парадак налічэння ўзносаў па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у праграмах і праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза, забеспячэння іх дапамогамі па часовай непрацаздольнасці і дзяржаўнымі дапамогамі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 14.03.2017

    № 199

    Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь