Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 01.02.2017

    № 91

    Урад прапанаваў адкрытаму акцыянернаму таварыству "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" варыянты ажыццяўлення фінансавання дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у статутных фондах якіх доля Рэспублікі Беларусь альбо яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак не перавышае 25 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2017 года № 91.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 01.02.2017

    № 88

    Рэспубліканскаму унітарнаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству "Аршанскі льнокамбінат" будуць пакрыты ў 2017 годзе працэнты за карыстанне крэдытам Экспартна-імпартнага банка Кітая. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2017 г. № 88.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 27.01.2017

    № 80

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2017  № 801 вызваленыя ад займаных пасадаў

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 26.01.2017

    № 75

    Беларусь з 1 лютага 2017 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2017 года № 75.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 25.01.2017

    № 30p

    Міністэрства фінансаў ўвядзе ведамасную справаздачнасць аб фарміраванні і выкарыстанні прыбытку рэспубліканскімі і камунальнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі аб'яднаннямі, а таксама гаспадарчымі таварыствамі. Адпаведнае даручэнне замацавана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2017 года № 30р.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 24.01.2017

    № 27p

    Распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2017 г. № 27р створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.01.2017

    № 48

    Маладым спецыялістам з катэгорыі педагагічных работнікаў, якія ўжо адпрацавалі па размеркаванні два гады, але працягваюць працаваць у дадзенай установе адукацыі, яшчэ на год падаўжаецца выплата даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2017 года № 48.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.01.2017

    № 25

    Урад устанавіў пералік асабліва значных для беларускай культуры дзяржустаноў і стварае камісію па вяртанні культурных каштоўнасцяў. Гэтыя і іншыя меры па рэалізацыі Кодэкса аб культуры выкладзены ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2017 г. № 25.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 05.01.2017

    № 8

    ​Таварыства з дадатковай адказнасцю "Панда" ўключана ў склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.01.2017

    № 4

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2017 г. № 4 усталяваны заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) у 2017 годзе паперы і кардона і адходаў шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь