Рашэнні Савета Міністраў
  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 30.12.2016

    № 559р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 559р створана міжведамасная рабочая група для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з прадастаўленнем насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг. Яе ўзначаліў Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 30.12.2016

    № 557р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 557р створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы сістэмных мер па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь. Яе ўзначаліў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2016

    № 1122

    ​Скарэктаваны парадак рэалізацыі і выкарыстання рыбалоўных сетак і сеткаматэрыялаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 года № 1122.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2016

    № 1115

    ​З 1 студзеня 2017 года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, у памеры Br31. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 1115.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.12.2016

    № 1114

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 29 снежня 2016 года №1114 усталяваў дапушчальныя планава-разліковыя цэны (ПРЦ) на жыллёва-камунальныя паслугі ў сярэднім па абласцях і Мінску і заданні па зніжэнні затрат на іх аказанне насельніцтву на 2017 год.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.12.2016

    № 1109

    ​Урад прыняў рашэнне аб рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2016 года № 1109.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.12.2016

    № 1094

    ​Урад зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017 - 2019 гады. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 1094.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.12.2016

    № 1088

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2016 года № 1088 зацверджаны найважнейшыя мэтавыя паказчыкі выканання дзяржаўных праграм на 2017 год.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 27.12.2016

    № 1080

    ​Ўрад устанавіў месячную мінімальную заработную плату ў памеры 265 рублёў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2016 года № 1080.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 21.12.2016

    № 545р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2016 года № 545р створана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці суб'ектаў аграэкатурызму. Яе ўзначаліў Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь