№ 107
Ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы па экспарце тавараў на 2016 год
вызначаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2016 года №107.
№ 104
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту асобных відаў вырабаў з
гіпсу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь ад 8 лютага 2016 года №104.
№ 103
Ліміт дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2016
годзе ў Беларусі ўстаноўлены ў памеры Br28 трлн. Такое рашэнне змешчана ў
пастанове Савета Міністраў №103 ад 8 лютага 2016 года.
№ 102
Правілы аўтамабільных перавозак грузаў зменены ў Беларусі пастановай Савета Міністраў №102 ад 5 лютага 2016 года.
№ 97
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб правядзенні перагавораў па праекце
дагавора з акцыянерным таварыствам ВТБ-Лізінг аб прадастаўленні ў Расіі
тавараў, вырабленых у Беларусі, на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) і
яго падпісанні. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета
Міністраў №97 ад 4 лютага 2016 года.
№ 95
Ліцэнзаванне імпарту асобных відаў драўняных пліт уведзена ў Беларусі.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 95 ад 3 лютага 2016
года.
№ 92
Урад удакладніў дэталі прадастаўлення Аршанскаму льнокамбінату крэдыту
Экспартна-імпартнага банка Кітая. Яны змешчаны ў пастанове Савета
Міністраў № 92 ад 3 лютага 2016 года "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі
крэдытнага пагаднення з Экспартна-імпартным банкам Кітая".
№ 91
Беларусбанку кампенсуюць страты ад прадастаўлення крэдыту Аршанскаму льнокамбінату
№ 21
Урад Беларусі зацвердзіў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон і пастаўляюцца на ўнутраны рынак рэспублікі. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 10 студзеня 2013 года нумар 21.
№ 644
ААТ "Банк БелЗЭБ" у 2012 годзе атрымае гарантыю ўрада Беларусі ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу і працэнтаў па крэдыту банка ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" у суме $35,3 млн. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 644 ад 13 ліпеня 2012 года.