Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 31.05.2012

    № 502

    Для прэміравання арганізацый, якія сталі пераможцамі спаборніцтва за дасягненне ў 2011 годзе найлепшых вынікаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, будзе выдзелена з бюджэту Br320 млн. Такое рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 мая 2012 года нумар 502.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.05.2012

    № 492

    Беларусь з 1 чэрвеня 2012 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 492 ад 30 мая 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.05.2012

    № 486

    У Беларусі падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 мая 2012 года нумар 486 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года нумар 138, якая ўступіць у сілу з 1 чэрвеня бягучага года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 18.05.2012

    № 457

    Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы: адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гарадзейскі цукровы камбінат", "Жабінкаўскі цукровы завод", "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат" і "Скідзельскі цукровы камбінат". Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 18 мая 2012 года нумар 457.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.05.2012

    № 453

    Рыбгасам Беларусі ў 2012 годзе будзе кампенсавана частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 453 ад 17 мая 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.05.2012

    № 451

    Беларусь зняла ліцэнзаванне імпарту ўкраінскага піва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 17 мая 2012 года нумар 451.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 08.05.2012

    № 427

    Пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, падлягае апублікаванню ў газетах "Рэспубліка", "Народная газета", "Звязда". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 427 "Аб парадку вядзення і апублікавання пераліку арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі" ад 8 мая 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.05.2012

    № 410

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета Міністраў нумар 410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый" ад 4 мая 2012 года, у якой прадугледжана павышэнне з 1 мая тарыфнай стаўкі першага разраду з Br200 тыс. да Br210 тыс.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 02.05.2012

    № 401

    Урад прадаставіў аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom гарантыі ў выплаце расходаў на стварэнне двух першых фаз сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па дарогах Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 2 мая 2012 года № 401.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.04.2012

    № 394

    Беларусь з 1 мая зніжае экспартыя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 394 ад 28 красавіка 2012 года.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь