Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.01.2012

    № 40

    У Беларусі для дзяржаўных патрэб у 2012 годзе неабходна нарыхтаваць 1,5 млн.т лому чорных металаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2012 года № 40, якім зацверджаны дзяржаўны заказ на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) у бягучым годзе лому і адходаў чорных і каляровых металаў.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.01.2012

    № 37

    Перспектыўныя машыны для нарыхтоўкі і раздачы кармоў распрацуюць у Беларусі ў 2012 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 37 ад 12 студзеня 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 10.01.2012

    № 28

    Парадак размеркавання тарыфных квот на ўвоз мяса застанецца ў Беларусі ў 2012 годзе нязменным. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 28 ад 10 студзеня 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.01.2012

    № 25

    Беларусь прыцягне крэдыт Экспартна-імпартнага банка (Эксімбанка) Кітая ў памеры $654,16 млн. на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс.т у год на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 9 студзеня № 25.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.01.2012

    № 17

    Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі" на 2012-2018 гады. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове № 17 ад 6 студзеня.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.01.2012

    № 13

    Беларусь заключыць інвестыцыйны дагавор аб рэалізацыі праекта па комплекснаму асваенню і распрацоўцы сілікатных пяскоў і мелу радовішча "Хаціслаўскае". Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 13 ад 4 студзеня 2012 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2011

    № 1791

    Рабочая група для каардынацыі ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ствараецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 г. № 1791.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2011

    № 1788

    Урад Беларусі зацвердзіў заданні на 2012 год па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года нумар 1788.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2011

    № 1785

    У Беларусі базавая велічыня з 1 красавіка 2012 года складзе Br100 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1785 ад 30 снежня 2011 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.12.2011

    № 1781

    У Беларусі ўводзіцца адзіны парадак уліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года нумар 1781.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь