Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 20.09.2011

    № 1263

    Беларусь ажыццявіць дадатковую падпіску на акцыі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1263 ад 20 верасня 2011 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 20.09.2011

    № 1262

    Урад Беларусі зацвердзіў пералік арганізацый, вызваленых па выніках 2011-2013 гадоў ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падатку на прыбытак. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна ад 20 верасня 2011 года нумар 1262.

  • Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка
    от 20.09.2011

    № 1250/21

    У Беларусі зняты абмежаванні на куплю замежнай валюты пры імпарце абсталявання. Адпаведнае рашэнне змешчана ў сумеснай пастанове Саўміна і Нацбанка ад 20 верасня 2011 года нумар 1250/21.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.09.2011

    № 1248

    Урад Беларусі ў верасні-снежні бягучага года прадаставіць абласцям бюджэтныя крэдыты ў суме Br15750 млн. на тэхнічнае перааснашчэнне насенняводчых гаспадарак і арганізацыю сучасных вытворчасцей па дапрацоўцы насення ў элітавытворчых арганізацыях і бюджэтныя пазыкі ў суме Br21723,7 млн. на закупку насення кукурузы, шматгадовых траў і лёну.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.09.2011

    № 1245

    Шырокае святкаванне стагоддзя паэта Максіма Танка плануецца ў Беларусі ў 2012 годзе. Пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння беларускага паэта, склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па іх правядзенні і крыніцы фінансавання.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.09.2011

    № 1235

    Назначаны прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1235.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.09.2011

    № 1234

    Урад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнню і водаадвядзенню "Чыстая вада" на 2011-2015 гады. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна ад 15 верасня нумар 1234.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.09.2011

    № 1229

    У Беларусі адмяняецца пераход на сезонны час. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 года нумар 1229.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.09.2011

    № 1197

    Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць тытунёвых вырабаў на 6% да 29,23 млрд. штук. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 1197 ад 7 верасня, яно ўступіла ў сілу са дня прыняцця дакумента.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.09.2011

    № 1193

    Дырэкцыя па будаўніцтву і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з'явіцца ў Беларусі. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 1193 ад 7 верасня бягучага года.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь