Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.08.2011

    № 1151

    Беларусь з 1 верасня 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2011 года нумар 1151, якая ўступае ў сілу з 1 верасня.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 26.08.2011

    № 1139

    Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі" будзе ажыццяўляць продаж акцый васьмі адкрытых акцыянерных таварыстваў. Пералік аб'ектаў прыватызацыі зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 26 жніўня 2011 года нумар 1139.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.08.2011

    № 1132

    Урад Беларусі прадаставіў ААТ "Белзнешэканомбанк" гарантыю ў пагашэнні крэдыту, які выдаецца ў замежнай валюце рэспубліканскаму аб'яднанню "Белаграсэрвіс" для прадастаўлення пазык абласным арганізацыям, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у мэтах набыцця мінеральных угнаенняў, у суме $26 млн., а таксама выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры 12 працэнтаў гадавых. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня бягучага года нумар 1132.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.08.2011

    № 1116

    Інавацыйны цэнтр электроннага бізнесу плануецца стварыць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 22 жніўня 2011 года нумар 1116.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.08.2011

    № 1110

    У Беларусі вызначаны парадак прадастаўлення субсідый і фінансавання расходаў некаторых арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, выпуск, камплектаванне і дастаўку сацыяльна значных і навучальных выданняў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1110 ад 19 жніўня 2011 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.07.2011

    № 1015

    У Беларусі з 1 жніўня будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 28 ліпеня 2011 года нумар 1015 бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня бягучага года ў разліку на адзін месяц  павышаецца на 28,9 працэнта да Br442 тыс. 360.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.07.2011

    № 996

    Інтэграваная аўтаматызаваная сістэма кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ўкараняецца ў Беларусі. У мэтах арганізацыі эксплуатацыі, суправаджэння інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы і вызначэння аператара па яе эксплуатацыі прынята пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 25 ліпеня 2011 года нумар 996.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 30.06.2011

    № 889

    У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Параалімпійскіх гульнях 2012 года ў горадзе Лондане (Вялікабрытанія).

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 21.06.2011

    № 83р

    Беларускі інавацыйны тыдзень пройдзе ў лістападзе 2011 года ў Мінску. Адпаведнае рашэнне прынята распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 83р.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.06.2011

    № 723

    Урад Беларусі размеркаваў заданні па прыцягненню прадпрыемствамі прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі) у 2011 годзе.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь