Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.11.2018

    № 835

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2018 года № 835 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Бунакоў Андрэй Мікалаевіч.


  • Пастанова Савета Міністраў
    от 14.11.2018

    № 817

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 14 лістапада 2018 года № 817 вызвалены ў сувязі з пераводам да другога наймальніка.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.11.2018

    № 816

    ​Урад ўзгадніў хадайніцтва Брэсцкага аблвыканкама аб працягу да 1 лістапада 2023 года тэрміну санацыі адкрытага акцыянернага таварыства "Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў". Адпаведнае рашэнне ўтрымлівае пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лiстапада 2018 г. № 816.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.11.2018

    № 805

    ​Урад зацвердзіў Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лiстапада 2018 года №805.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 05.11.2018

    № 794

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 года  № 794 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці назначаны Зайцаў Уладзіслаў Васільевіч.


  • Пастанова Савета Міністраў
    от 31.10.2018

    № 774

    ​​Пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычнiка 2018 г. № 774 зацверджана Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 - 2020 гады.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.10.2018

    № 768

    ​Беларусь з 1 лістапада 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2018 г. № 768.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.10.2018

    № 754

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2018 г. № 754 аб'яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 16.10.2018

    № 309р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 г. № 309р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, у тым ліку ў дачыненні да лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.10.2018

    № 736

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адобрыў праект Пагаднення аб узаемадзеянні па прафілактыцы і ліквідацыі ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях дзяржаў - удзельніц СНД у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 13 кастрычніка 2018 г. № 736.

1 2 3 4 5 6 7 8

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь