Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 20.05.2011

    № 631

    Рэспубліканская праграма развіцця страхавой дзейнасці на 2011-2015 гады зацверджана Урадам Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 20 мая 2011 года нумар 631.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.05.2011

    № 604

    Комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2011 года нумар 604.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.05.2011

    № 601

    Урадам Беларусі зацверджаны дадатковыя меры па насычэнню ўнутранага рынку рэспублікі спажывецкімі таварамі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 12 мая 2011 года нумар 601.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 10.05.2011

    № 587

    Урадам Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.05.2011

    № 583

    У Беларусі істотна пашыраны магчымасці суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года нумар 583. Дакументам унеены змнені і дапаўненне ў пастанову Савета Міністраў ад 20 снежня 2008 года нумар 1987 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення дзяржаўных закупак".

  • Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка
    от 06.05.2011

    № 574/12

    Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года нумар 574/12.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 05.05.2011

    № 568

    Вытворчасць свініны ў Беларусі за 2011-2015 гады ў жывой вазе ўзрасце больш як у 1,5 раза да 630 тыс.т у год. Гэта прадугледжана Рэспубліканскай праграмай рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па гадоўлі свіней у 2011-2015 гадах, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2011 года нумар 568.​

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.04.2011

    № 557

    Урад Беларусі з 1 мая 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка 2011 года нумар 557.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.04.2011

    № 553

    Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 красавіка 2011 года нумар 553 у рэспубліц зацверджаны новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2011 года ў разліку на адзін месяц на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2011 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 07.04.2011

    № 455

    Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 7 красавіка 2011 года нумар 455 прызнаны страціўшымі сілу 13 пастаноў Урада, якія датычаць рэгулявання цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Рашэнне прынята ў адпаведнасці з падпунктам 4.1 пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь