Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 31.03.2011

    № 414

    Урадам Беларусі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям з дзецьмі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 31.03.2011

    № 406

    Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" пройдзе 28-29 верасня 2011 года ў Мінску на базе Выканаўчага камітэта СНД. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2011 года нумар 406.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.03.2011

    № 392

    Урад Беларусі з 1 красавіка 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.03.2011

    № 389

    Урадам Беларусі створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.03.2011

    № 384

    У Беларусі зацверджана Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.03.2011

    № 378

    Рэспубліканскі міжведамасны савет па правядзенню рэформы ў будаўнічай галіне і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны ў Беларусі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2011

    № 373

    Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 - 2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года нумар 373.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2011

    № 359

    Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі да канца 2015 года ўзрасце да 5,5 млн. т, а аб'ёмы выпрацоўкі цукру з цукровабурачнай сыравіны павялічацца да 720 тыс. т. Такія параметры вызначаны Дзяржаўнай праграмай развіцця цукровай прамысловасці на 2011-2015 гады, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 2011 года нумар 359.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.03.2011

    № 352

    У Беларусі жылыя дамы, што будуюцца для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць прымацца ў эксплуатацыю без абавязковай унутранай аддзелкі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 22 сакавіка 2011 года нумар 352, якой унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку прыёмкі аб'ектаў у эксплуатацыю, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 29 лістапада 1991 года нумар 452.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 21.03.2011

    № 348

    Урадам Беларусі зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў прыватызацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, на 2011-2013 гады і план пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы на 2011-2013 гады.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь