Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 25.03.2011

    № 378

    Рэспубліканскі міжведамасны савет па правядзенню рэформы ў будаўнічай галіне і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны ў Беларусі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2011

    № 373

    Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 - 2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года нумар 373.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.03.2011

    № 359

    Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі да канца 2015 года ўзрасце да 5,5 млн. т, а аб'ёмы выпрацоўкі цукру з цукровабурачнай сыравіны павялічацца да 720 тыс. т. Такія параметры вызначаны Дзяржаўнай праграмай развіцця цукровай прамысловасці на 2011-2015 гады, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 2011 года нумар 359.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.03.2011

    № 352

    У Беларусі жылыя дамы, што будуюцца для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць прымацца ў эксплуатацыю без абавязковай унутранай аддзелкі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 22 сакавіка 2011 года нумар 352, якой унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку прыёмкі аб'ектаў у эксплуатацыю, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 29 лістапада 1991 года нумар 452.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 21.03.2011

    № 348

    Урадам Беларусі зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў прыватызацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, на 2011-2013 гады і план пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы на 2011-2013 гады.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.03.2011

    № 341

    Пастановай Савета Міністраў нумар 341 у Беларусі зацверджаны паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) на 2011 год.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.03.2011

    № 327

    Пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь створана пастаянна дзеючая Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 10.03.2011

    № 290

    Урадам Беларусі зацверджана новая рэдакцыя Дзяржаўнай праграмы падтрымкі малога прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2010-2012 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2009 года нумар 1721. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Урада ад 10 сакавіка 2011 года нумар 290.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.03.2011

    № 288

    ​Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь будзе адкрыта ў 2011 годзе ў г.Адэсе (Украіна). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2011 года нумар 288.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.03.2011

    № 285

    ​У Беларусі ўстаноўлена часовая забарона на вываз рапсавага алею, алейнага семя рапсу і лёну. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2011 года нумар 285.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь