Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.03.2011

    № 270

    Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 270 зацвердзіў Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год. Гэты комплексны дакумент вызначае галоўныя напрамкі і прыярытэты дзейнасці органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, аб'днанняў наймальнікаў і прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў у вырашэнні эканамічных і сацыяльных праблем занятасці.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.03.2011

    № 269

    ​Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады зацверджана Урадам Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2011 года нумар 269.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.02.2011

    № 248

    Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года прысуджаны дваццаці прадпрыемствам і арганізацыям. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 248.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.02.2011

    № 235

    ​Беларусь з 1 сакавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 235.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 24.02.2011

    № 232

    ​Урадам Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2011 годзе.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.02.2011

    № 202

    ​У мэтах рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні падтрымкі навучэнцам пры праездзе на гарадскім пасажырскім транспарце, дадзенага Кіраўніком дзяржавы 6 снежня 2010 года ў ходзе чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, Саветам Міністраў Беларусі прынята пастанова нумар 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 09.02.2011

    № 163

    ​Дзяржаўная комплексная праграма прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў на 2011-2014 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 9 лютага 2011 года нумар 163.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 08.02.2011

    № 152

    ​Урадам Беларусі зацверджана Комплексная праграма развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 07.02.2011

    № 15

    ​Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску 17-20 мая 2011 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 04.02.2011

    № 138

    ​Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены ў Беларусі з 1 лютага.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь