Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.09.2018

    № 685

    ​Савет Міністраў адобрыў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб міжнародных чыгуначных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 19 верасня 2018 г. № 685.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.09.2018

    № 680

    ​Савет Міністраў Беларусі прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Смаленскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.09.2018

    № 678

    Савет Міністраў Беларусі прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Магаданскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.
     

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.09.2018

    № 675

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 зацверджаны Правілы добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння іх захаванасці і падтрымання ў належным парадку.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.09.2018

    № 659

    Аб назначэнні Б.М.Андрасюка

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.09.2018

    № 642

    ​Савет Міністраў адобрыў дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам  Рэспублікі Узбекістан аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве на 2019 - 2023 гады ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 6 верасня 2018 года № 642.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.08.2018

    № 626

    ​Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель прызначаны ўпаўнаважаным Урада Рэспублікі Беларусь па выкананню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных вод ад 16 кастрычніка 2001 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №626.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.08.2018

    № 624

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №624 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, падпісанае ў г. Мiнску 7 лютага 2018 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.08.2018

    № 621

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 жніўня 2018 года №621 устаноўлена плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.08.2018

    № 620

    ​Беларусь з 1 верасня 2018 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2018 г. № 620.

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь