Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 17.09.2018

    № 675

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 зацверджаны Правілы добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння іх захаванасці і падтрымання ў належным парадку.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 12.09.2018

    № 659

    Аб назначэнні Б.М.Андрасюка

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 06.09.2018

    № 642

    ​Савет Міністраў адобрыў дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам  Рэспублікі Узбекістан аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве на 2019 - 2023 гады ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 6 верасня 2018 года № 642.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.08.2018

    № 626

    ​Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель прызначаны ўпаўнаважаным Урада Рэспублікі Беларусь па выкананню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных вод ад 16 кастрычніка 2001 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №626.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 29.08.2018

    № 624

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №624 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, падпісанае ў г. Мiнску 7 лютага 2018 года.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.08.2018

    № 621

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 жніўня 2018 года №621 устаноўлена плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.08.2018

    № 620

    ​Беларусь з 1 верасня 2018 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2018 г. № 620.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 27.08.2018

    № 619

    ​Савет Міністраў адобрыў праект Дадатковага пагаднення №2 да Дагавору паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і публічным акцыянерным таварыствам акцыянерным банкам "Укргазбанк" аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ва Украіне тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, ад 22 чэрвеня 2015 года ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 27 жніўня 2018 года №619.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 23.08.2018

    № 614

    ​​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксавым кошце ў 2019 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 23 жніўня 2018 г. № 614.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.08.2018

    № 605

    Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 16 жніўня 2018 г. № 605 адобраны праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій у якасці асновы для правядзення перагавораў.

3 4 5 6 7 8 9 10 11

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь