Рашэнні Савета Міністраў
  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 16.08.2018

    № 243p

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2018 г. № 243р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Беларускага прамысловага форуму. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.08.2018

    № 601

    Савет Міністраў Беларусі пастановай ад 15 жніўня 2018 г. № 601 зацвердзіў пазіцыю Рэспублікі Беларусь на перамовах па праектах заключных актаў пазачарговага кангрэса Сусветнага паштовага саюза ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 13.08.2018

    № 593

    Савет Міністраў пастановай ад 13 жніўня 2018 г. № 593 дазволіў Беларускаму рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" заключыць з адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" дагаворы добраахвотнага страхавання рызыкі невяртання (непагашэння) і (або) пратэрміноўкі вяртання (пагашэння) экспартнага крэдыту, прадастаўленага гэтым акцыянерным таварыствам закрытаму акцыянернаму таварыству "Гандлёвы дом БМЗ - Балтыя" (Літоўская Рэспубліка).

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 19.07.2018

    № 209р

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2018 г. № 209р створаны арганізацыйныя камітэты для падрыхтоўкі і правядзення ў г.Мінску у 2019 годзе адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне і чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.07.2018

    № 553

    ​Савет Міністраў зацвердзіў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, падпісанае ў г. Мiнску 29 лістапада 2017 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 19 ліпеня 2018 года № 553.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 19.07.2018

    № 548

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2018 г. № 548 зацверджана Палажэнне аб парадку пакрыцця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, іх памерах і напрамках выкарыстання.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 18.07.2018

    № 541

    ​Савет Міністраў Беларусі падаўжае часовае ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Урада ад 18 лiпеня 2018 г. № 541 "Аб ліцэнзаванні экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў лесаматэрыялаў і унясенні дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 16.07.2018

    № 534

    ​Урадам прынята рашэнне аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтва за 2017 год, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 16 лiпеня 2018 г. № 534.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 29.06.2018

    № 188p

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2018 г. № 188р створана рабочая група для выпрацоўкі аператыўных прапаноў па пытаннях паставак прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 26.06.2018

    № 492

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2018 года № 492 назначыны:

4 5 6 7 8 9 10 11 12

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь