Рашэнні Савета Міністраў
  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.06.2018

    № 483

    ​Беларусь з 1 ліпеня 2018 года падвышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2018 г. № 483.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 21.06.2018

    № 472

    Савет Міністраў Беларусі прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Алтай (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 20.06.2018

    № 468

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня  2018 г. № 468  зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Нацыянальная літаратурная прэмія“.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.06.2018

    № 458

    Урад рэкамендаваў аблвыканкамам зацвердзіць у якасці ключавых паказчыкаў, якія ўжываюцца для ацэнкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў адпаведных райвыканкамаў, гарвыканкамаў, паквартальныя значэнні паказчыкаў па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў на 2018 год. Гэта змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2018 г. № 458.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 15.06.2018

    № 457

    Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 14.06.2018

    № 449

    Беларусбанку будзе прадастаўлена у 2018 годзе гарантыя Урада ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдыту, выдаваемаму ААТ "Лідахлебапрадукт". Крэдыт прызначаны для разлікаў за прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2018 года, што пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, у тым ліку для яе папярэдняй аплаты па дагаворах пастаўкі, кампенсацыі выдаткаў на вытворчасць гэтай прадукцыі, аплаты паслуг па ўборцы такой прадукцыі і транспартных паслуг (выдаткаў) па яе дастаўцы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2018 г. № 449.

  • Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра
    от 11.06.2018

    № 165p

    Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2018 г. № 165р створана рабочая група для выпрацоўкі аператыўных рашэнняў па пытаннях будаўніцтва чыгуначнага шляху несупольнага карыстання ў транспартна-лагістычную зону Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 28.05.2018

    № 400

    Беларусь з 1 чэрвеня 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2018 года № 400.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 23.05.2018

    № 382

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2018 года № 382 вызвалены:
    Богуш Вадзім Анатольевіч ад пасады першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка;
    Даўгаполава Вольга Іванаўна ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Мілане (Італьянская Рэспубліка) у сувязі з пераводам на іншую пасаду;
    Шышко Аляксандр Аляксеевіч ад пасады намесніка Міністра транспарту і камунікацый у сувязi з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай.

  • Пастанова Савета Міністраў
    от 22.05.2018

    № 378

    ​Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе выдзелена ў 2018 годзе больш за Br10 млн на стварэнне інавацый для АПК. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2018 года № 378.

5 6 7 8 9 10 11 12 13

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь