Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў адпаведнасці з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 12 лicтапада 2025 г. № 357р ”О личном приеме“ згодна са штомесячным графікам па серадах і пятніцах па адрасе: г.Мінск, вул.Савецкая, 9, кабінет 103.

Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў.

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца службовымі асобамі па пытаннях, якія адносяцца да іх кампетэнцыі.

Размеркаванне абавязкаў паміж намеснікамі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь зацверджана распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавiка 2025 г. № 62р.

Арганізацыю асабістага прыёму грамадзян у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, вул.Савецкая, 9, кабінеты 103, 105, 107, тэл.: 222 65 09, 222 63 69). Работнікі дадзенага аддзела ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.