Аляксандр Турчын: Для Урада галоўная задача - эфектыўная работа эканомікі

Для Урада галоўная задача - эфектыўная работа эканомікі. А работа эканомікі ў тым ліку складаецца з работы прадпрыемстваў. Пра гэта Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", каментуючы вынікі нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы 5 мая правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. У цэнтры ўвагі былі тры адчувальныя тэмы: цэментная галіна, падтрымка Светлагорскага ЦКК і лёс Аршанскага мясакансервавага камбіната.

Урад стараецца быць аб'ектыўным, падкрэсліў Прэм'ер, кажучы аб прынцыпах падтрымкі беларускіх прадпрыемстваў.

"Урад дакладна не добры. Урад стараецца быць аб'ектыўным. Мы ўносім на разгляд Прэзідэнту такія прапановы, калі мы перакананы, што ніякіх іншых варыянтаў, акрамя як рэалізацыі такіх мерапрыемстваў, няма", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Гаворачы аб тэматыцы праведзенай нарады, Прэм'ер-міністр растлумачыў, што ўнесеныя на разгляд Кіраўніка дзяржавы дакументы не прадугледжвалі дадатковага выдзялення сродкаў. "Свет імкліва мяняецца. Узнікаюць такія сітуацыі, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшання і рэагавання. Для Урада галоўная задача - эфектыўная работа эканомікі. А работа эканомікі ў тым ліку складаецца з работы прадпрыемстваў", - заявіў Кіраўнік Урада.