Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прадставіў калектыву Генеральнай пракуратуры новага генпракурора Дзмітрыя Гару.
Да гэтага часу Дзмітрый Гара кіраваў Следчым камітэтам.
"Як вы ведаеце, сёння Дзмітрый Юр'евіч Гара назначаны генеральным пракурорам. Думаю, ён не мае патрэбы ў асаблівых прадстаўленнях, але хачу сказаць, што гэта кампетэнтны, дасведчаны кіраўнік, сапраўдны прафесіянал сваёй справы, сапраўдны патрыёт, чалавек, які любіць сваю краіну", - адзначыў Аляксандр Турчын.
Дзмітрый Гара ў мінулым таксама займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора. "Таму ўся работа яму знаёма. Задачы, якія стаяць перад Генеральнай пракуратурай, сёння вельмі выразна абазначыў наш Прэзідэнт", - сказаў Прэм'ер-міністр і падкрэсліў, што эканамічная, прадпрымальніцкая ініцыятыва павінны развівацца ў краіне ў строгай адпаведнасці з законам. Таксама Аляксандр Турчын пажадаў Дзмітрыю Гары і калектыву Генпракуратуры паспяховай работы.
"Гэта вялікі давер з боку Кіраўніка дзяржавы. Разумею, якая адказнасць на мне. Думаю, усе разам мы справімся з усімі пастаўленымі задачамі. Усе даручэнні накіраваны на ўдасканаленне работы, на дасягненне больш высокіх вынікаў. Упэўнены, што калектыў Генпракуратуры гатовы да выканання любых задач", - дадаў Дзмітрый Гара.